Абвінавачванні грунтаваліся на паказаннях двух меркаваных ахвяр, адзін з якіх памёр ад перадозу наркотыкаў. Аднак абарона даказала, што выпадкі адбывацца не маглі, бо ва ўказаным у абвінавачванні месцы кардынал ніколі не быў адзін, паведамляе Reuters.

Абарона зачапілася за тое, што ўяўныя ахвяры, абодва, паказалі, што эпізоды дамаганняў адбываліся ў закрыстыі сабора адразу пасля нядзельнай службы, і арцыбіскуп быў пры гэтым у сваім аблачэнні. Аднак абарона прывяла доказы, што пралат ніколі не бываў адзін пасля службы да моманту, пакуль не здымаў свайго біскупскага аблачэння.

Такім чынам Вярхоўны суд Аўстраліі апраўдаў былога скарбніка Ватыкана Джорджа Пела, вызваліўшы 78-гадовага кардынала пасля 404 дзён у турме.

Ватыкан вітаў гэтае рашэнне і пахваліў Пела за «чаканне ўстанаўлення ісціны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0