07.04.2020 / 21:22

У Шчучынскім раёне згарэла амаль уся вёска 17

У вёсцы Нарчы Шчучынскага раёна гарэла сухая трава. У выніку пажару згарэла больш за 20 хат, у дзвюх з якіх пастаянна пражывалі грамадзяне. У выніку ўзгарання жыхары вёскі не пацярпелі, паведамляе Следчы камітэт.

Каля 11.00 70-гадовы мясцовы жыхар у двары свайго дома спальваў траву. Са слоў мужчыны, гэты працэс ён кантраляваў, у дом сышоў, калі ўсе патухла. Аднак праз некаторы час да яго прыйшоў аднавясковец і паведаміў аб пажары ў яго ў двары.

Распачалі крымінальную справу, усе абставіны высвятляюцца.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

5
БРСМ / Адказаць
07.04.2020 / 21:31
Займаўся прафілактыкай каранавіруса, нюхаў дым кастра?
2
Алесь Нязгода / Адказаць
07.04.2020 / 21:38
70 гадоў пражыў, а інтэлігенцыі не нажыў.
28
Сержик / Адказаць
07.04.2020 / 21:45
Страховщики пусть раскошелятся. По неосторожности у дедушки вышло.
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру