Здарэнні4949

У Віцебску памёр 25-гадовы грамадзянін Расіі. Расійскія тэлеграм-каналы ў шаленстве

У Віцебску раптоўна памёр 25-гадовы грамадзянін Расіі Данііл Лапацюк. Увечары 6 красавіка хлопца прывезлі ў бальніцу, уначы ён памёр.

Данііл — ураджэнец расійскага Омска. У Віцебску ён жыў фактычна сам. Працаваў то тут, то там: кіроўцам таксі, рамонтнікам камп’ютараў, спрабаваў рабіць сайты…

Маці і сястра яго жывуць у Францыі, бацька хлопца, фатограф Сяргей Галавач, жыве ў Расіі. Менавіта бацька апублікаваў эмацыйны пост у сацсетках: маўляў, сын памёр ад пнеўманіі.

Дакладная прычына смерці пакуль невядомая. Афіцыйнае заключэнне будзе выдадзена толькі 8 красавіка, кажуць сябры Данііла.

Бацькі Лапацюка дакладнай інфармацыі таксама не маюць — падрабязнасці паведамляюць ім віцебскія сябры хлопца.

«У яго была астма і слабае здароўе. Магчыма, ён памёр ад прыступа набытага дыябету», — разважае яго сястра Соф'я.

«Наша Ніва» звязалася з адным з сяброў.

«У Данііла была астма. І раптам яму стала вельмі кепска, проста ў адзін момант. Мы адвезлі яго ў бальніцу ўвечары 6 красавіка, — кажа сябар Лапацюка. — Але ці то ўначы, ці то раніцай Данііл памёр у рэанімацыі. Пнеўманія гэта была ці каранавірус — казаць рана. Цела яшчэ не аддалі. Як і калі яго будзем хаваць, пакуль не вырашана.

Але магу сказаць дзве рэчы. Па-першае, у бальніцы ў Данііла знайшлі павышаны ўзровень цукру ў крыві. То-бок, фактычна, дыябет, пра які ён і сам не ведаў — да дактароў яго было не зацягнуць.

І другое. Я гаварыў з дактарамі, і ўпэўнены, што яны зрабілі ўсё патрэбнае, каб выратаваць Даніілу жыццё».

Хаваць Данііла будуць сябры ў Віцебску. Бацькі і сястра не паедуць у Беларусь праз закрытыя межы.

Тым часам расійскія тэлеграм-каналы падхапілі эмацыйны допіс бацькі хлопца. Паплечнік расійскіх ліберальных палітыкаў, экс-журналіст НТВ Антон Красоўскі напісаў у тэлеграме: маўляў, калі ў Беларусі здарылася такая сітуацыя, то ці павінна існаваць сама Беларусь? Гэта паведамленне рэпосцяць прарасійскія каналы, арыентаваныя на беларускую аўдыторыю.

Каментары49

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»23

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Усе навіны →
Усе навіны

Пачынае працаваць кругласутачная служба экстранай псіхалагічнай дапамогі па нумары тэлефона1

«Мінсктранс» адмяніў некаторыя аўтобусы Мінск — Вільня19

Не менш за 12 замежных добраахвотнікаў загінулі падчас ліпеньскага ўдару па вучэбным лагеры ва Украіне1

Цапкала просіць брытанскую паліцыю праверыць, ці хацеў Латушка спаліць Ціханоўскую29

«Разабралі будаўнічыя агароджы за ноч»: мінчане 20 гадоў змагаюцца за міні-парк супраць АЗС2

Першае выданне «Хобіта» прадалі за рэкордныя грошы

75-гадовы дзядуля ў Мядзельскім раёне адправіўся на ровары ў 30-кіламетровы паход і прапаў6

Стартап беларусаў, які працуе на Галівуд, трапіў на экраны Таймс-сквер1

Міколу Статкевічу сёння споўнілася 69 гадоў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»23

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць