Па стане на канец дня 7 красавіка ў свеце каранавірусам COVID-19 заразіліся 1 млн 431 тысяча 706 чалавек, 82 080 памерлі, вылечыліся 302 150. 

За дзень выявілі 84 945 інфіцыраваных (6 красавіка — 73 135, 5 красавіка — 71 417). 

За дзень памерлі 7 382 чалавекі (6 красавіка — памерлі 5 227, 5 красавіка — 4 736, 4 красавіка — 5 800).

У ЗША ўжо 400,3 тысяч заражаных (памерлі за ўчорашні дзень 1 970 (6 красавіка было 1 225) чалавек), у Іспаніі — 141,9 тысяч заражаных (памерлі за 7 красавіка 704), у Італіі — 135,5 тысяч заражаных (памерлі за дзень 604).

Найбольш памерлых за 7 красавіка пасля ЗША ў Францыі (1417) і Вялікабрытаніі (786).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0