08.04.2020 / 07:35

Сейм Літвы: Расія пашырае дэзынфармацыю пра гісторыю Другой сусветнай  3

Парламент Літвы прыняў у аўторак рэзалюцыю, у якой асудзіў пазіцыю Расіі ў дачыненні да гісторыі Другой сусветнай вайны, піша tass.ru.

За рэзалюцыю, якую ўнёс міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус, прагаласавалі аднагалосна 97 дэпутатаў.

«Заканчэнне Другой сусветнай вайны не прынесла Літве і іншым дзяржавам Цэнтральнай і Усходняй Еўропы свабоду», — сцвярджаецца, у прыватнасці, у рэзалюцыі Сейма.

Парламент Літвы заклікаў Еўрапарламент, парламенты дзяржаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, а таксама іншыя міжнародныя арганізацыі «разам супраціўляцца гістарычнаму рэвізіянізму, які праводзіць Расійская Федэрацыя, і дэзынфармацыі, якую яна пашырае».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

6
Карсынскi / Адказаць
08.04.2020 / 08:12
Фашысцкi рэжым змянiуся на акупацыйны бальшавiцкi. Што тут выдумляць? Прауда ж. Прызнаць i пакаяцца.
11
Tuteishi / Адказаць
08.04.2020 / 08:33
Так то яно так. Але ж, каму-каму, а летувiсам крыудаваць на вынiкi вайны - пасаромелiся бы. Хай помнiк Сталiну у "Вильнюсе" ставяць.
2
Генэрал Голад / Адказаць
08.04.2020 / 10:20
Рэд. Выдалена
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру