Місія Сусветнай арганізацыі аховы здароўя прыбыла ў Беларусь вечарам 7 красавіка, піша тэлеграм-канал Мінздароўя. Дэлегацыя складаецца з трох экспертаў. Праца місіі пачнецца сёння і працягнецца да суботы — 11 красавіка.

Эксперты, паведамляе Мінздароўя, атрымаюць магчымасць на месцы ацаніць рэальную сітуацыю з пашырэннем каранавіруса, адэкватнасць мер, што прымаюцца, прааналізаваць падыходы да аказання медыцынскай дапамогі. Плануецца, што спецыялісты наведаюць установы аховы здароўя Мінска, а таксама Мінскай і Віцебскай абласцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0