Колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння каранавірусам SARS-CoV-2 у Нямеччыне дасягнула 107,6 тысячы чалавек.

За суткі было зафіксавана больш за 9 тысяч новых інфіцыраваных — гэта лічба другі дзень запар расце пасля таго, як чатыры дні запар падала. Вядома і пра рост колькасці ахвяраў хваробы COVID-19, узбуджальнікам якой з'яўляецца вірус: за апошнія 24 гадзіны яна прывяла да больш чым чатырох сотняў смерцяў. Усяго ў краіне памерлі больш за 2 тысячы пацыентаў.

Нямеччына знаходзіцца на пятым месцы па агульнай колькасці заражаных, аднак смяротных зыходаў у нямецкіх клініках прыкметна менш, чым у Італіі, Францыі і Іспаніі: там смяротнасць складае ад 9 да 12 адсоткаў, а ў ФРГ не перавышае 2 працэнтаў.

Агульная колькасць захварэлых у свеце набліжаецца да паўтара мільёна, памерлі 82 тысячы пацыентаў, вылечыць атрымалася крыху больш за 300 тысяч чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0