Грамадства6262

Шманай таксама купіла апартаменты коштам каля $150 тысяч. Яе суседка — легендарная Галіна Жураўкова

Начальніца аддзела дзяржаўнага пратакола прэзідэнта Беларусі Дар’я Шманай таксама набыла сабе апартаменты ў «Алімпік Парку» — элітным жылым комплексе на вуліцы Ратамскай з відам на заказнік «Лебядзіны».

Дар'я Шманай, фота «УКантакце»

У суседнім доме, нагадаем, пасялілася прэс-сакратарка кіраўніка краіны Наталля Эйсмант.

Чытайце. Наталля Эйсмант купіла апартаменты ў «Алімпік Парку» за $167 тысяч

Шманай і Эйсмант — сяброўкі, яны часта выстаўляюць у інстаграм сумесныя здымкі. Жыллё куплялі таксама прыкладна ў адзін час — у сакавіку 2019 года, з розніцай у тыдзень.

Дар'я Шманай і Наталля Эйсмант, фота з «УКантакце» Дар'і Шманай

Плошча трохпакаёвай кватэры Шманай — 99,4 метра. Кватэры ў гэтым і суседнім дамах «Тапас» прадаваў па $1500-1700 за квадратны метр. Яшчэ каля $15 тысяч каштавала машынамесца.

«Алімпік Парк», фота Надзеі Бужан

Дар’я Шманай нарадзілася ў 1993 годзе. Яна скончыла БДЭУ па спецыяльнасці «бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт у гандлі і грамадскім харчаванні». У 2013 Шманай перамагла ў конкурсе прыгажосці «Каралева Вясна» і неўзабаве пачала суправаджаць Аляксандра Лукашэнку на мерапрыемствах. Стала афіцыйнай работніцай службы пратакола прэзідэнта.

«Што тычыцца Дашкі, пра якую вось гаворка ішла, так я яе ўжо 2 гады ведаю, — расказваў Лукашэнка ў інтэрв’ю Ксеніі Сабчак у 2014 годзе. — Яна працуе, вельмі прыстойная дзяўчына! Калі б у мяне такая была дзяўчына, ну слухай, гэта… гэта вышэй за дах».

Якія вядомыя беларусы сталі суседзямі Шманай?

«Наша Ніва» ўжо пісала пра экс-кіраўніка Міншчыны і Гродзеншчыны Сямёна Шапіру.

Чытайце. Сямён Шапіра расказаў, як стаў гаспадаром дзвюх кватэр у элітным «Алімпік Парку» агульным коштам каля $250 тысяч

Таксама кватэру набыла 68-гадовая Галіна Жураўкова — легендарная экс-кіраўніца спраў прэзідэнта.

У пачатку 2000-х узначальвала бізнэс-імперыю, якая падпарадкавала сабе цукровы, тытунёвы і нафтавы рынкі краіны. У 2004 годзе Жураўковай прысудзілі 4 гады зняволення за крадзеж $3,6 мільёна — але праз пару месяцаў Лукашэнка амніставаў яе, і яна назаўжды знікла з беларускага палітычнага гарызонта.

Галіна Жураўкова

Цяпер Жураўкова набыла кватэру ў элітным доме на Ратамскай. Прычым сваіх грошай амаль не было, «Тапас» аформіў растэрміноўку на $95 тысяч.

Каментары62

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

На Купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей

На Купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць гадоў таму памёр Юрый Зісер3

Маладая пара вырашыла абысці ўвесь Мінск уздоўж МКАД: «Ногі потым яшчэ тры дні балелі»1

Запальныя шведы, вясёлыя эстонцы, Ізраіль рве сэрца: сёння захапляльны фінал Еўрабачання9

Пяскоў: Cустрэча Пуціна і Зяленскага магчымая2

Сур'ёзнае ДТЗ у Магілёўскай вобласці: сутыкнуліся легкавушка і велікагруз

Улады патлумачылі, чаму ў Мінску не ўключаюць ацяпленне ў кватэрах1

Ізраіль пачаў новы буйнамаштабны наступ у Газе

Аднаго з распрацоўшчыкаў расійскага «Іскандэра» ў Дзень Перамогі да смерці збіў сусед4

У беларускіх аптэках з’явіўся расійскі аналаг «Азэмпіку»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей

На Купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць