Грамадства6262

Шманай таксама купіла апартаменты коштам каля $150 тысяч. Яе суседка — легендарная Галіна Жураўкова

Начальніца аддзела дзяржаўнага пратакола прэзідэнта Беларусі Дар’я Шманай таксама набыла сабе апартаменты ў «Алімпік Парку» — элітным жылым комплексе на вуліцы Ратамскай з відам на заказнік «Лебядзіны».

Дар'я Шманай, фота «УКантакце»

У суседнім доме, нагадаем, пасялілася прэс-сакратарка кіраўніка краіны Наталля Эйсмант.

Чытайце. Наталля Эйсмант купіла апартаменты ў «Алімпік Парку» за $167 тысяч

Шманай і Эйсмант — сяброўкі, яны часта выстаўляюць у інстаграм сумесныя здымкі. Жыллё куплялі таксама прыкладна ў адзін час — у сакавіку 2019 года, з розніцай у тыдзень.

Дар'я Шманай і Наталля Эйсмант, фота з «УКантакце» Дар'і Шманай

Плошча трохпакаёвай кватэры Шманай — 99,4 метра. Кватэры ў гэтым і суседнім дамах «Тапас» прадаваў па $1500-1700 за квадратны метр. Яшчэ каля $15 тысяч каштавала машынамесца.

«Алімпік Парк», фота Надзеі Бужан

Дар’я Шманай нарадзілася ў 1993 годзе. Яна скончыла БДЭУ па спецыяльнасці «бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт у гандлі і грамадскім харчаванні». У 2013 Шманай перамагла ў конкурсе прыгажосці «Каралева Вясна» і неўзабаве пачала суправаджаць Аляксандра Лукашэнку на мерапрыемствах. Стала афіцыйнай работніцай службы пратакола прэзідэнта.

«Што тычыцца Дашкі, пра якую вось гаворка ішла, так я яе ўжо 2 гады ведаю, — расказваў Лукашэнка ў інтэрв’ю Ксеніі Сабчак у 2014 годзе. — Яна працуе, вельмі прыстойная дзяўчына! Калі б у мяне такая была дзяўчына, ну слухай, гэта… гэта вышэй за дах».

Якія вядомыя беларусы сталі суседзямі Шманай?

«Наша Ніва» ўжо пісала пра экс-кіраўніка Міншчыны і Гродзеншчыны Сямёна Шапіру.

Чытайце. Сямён Шапіра расказаў, як стаў гаспадаром дзвюх кватэр у элітным «Алімпік Парку» агульным коштам каля $250 тысяч

Таксама кватэру набыла 68-гадовая Галіна Жураўкова — легендарная экс-кіраўніца спраў прэзідэнта.

У пачатку 2000-х узначальвала бізнэс-імперыю, якая падпарадкавала сабе цукровы, тытунёвы і нафтавы рынкі краіны. У 2004 годзе Жураўковай прысудзілі 4 гады зняволення за крадзеж $3,6 мільёна — але праз пару месяцаў Лукашэнка амніставаў яе, і яна назаўжды знікла з беларускага палітычнага гарызонта.

Галіна Жураўкова

Цяпер Жураўкова набыла кватэру ў элітным доме на Ратамскай. Прычым сваіх грошай амаль не было, «Тапас» аформіў растэрміноўку на $95 тысяч.

Каментары62

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара13

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара

Усе навіны →
Усе навіны

У Трампа збіраюцца ўрэгуляваць расійска-ўкраінскі канфлікт да канца года 1

Пад Магілёвам заўважылі павука пагрозліва-яркага віду. Ці варта ад яго хавацца?5

Трамп пра Расію і Украіну: Няважна, што яны гавораць. Усе займаюцца пазёрствам9

Вудзі Ален: Развязаная Пуціным вайна жахлівая, але гэта не падстава спыняць творчыя дыскусіі3

Кейс Котава зноў актуалізаваў пытанне, куды небяспечна ехаць беларусам, якія асцерагаюцца пераследу3

Беларусы гадамі надурвалі кітайцаў з курынымі лапкамі. Але скончылася гэта кепска13

Тэйлар Свіфт заручылася з зоркай амерыканскага футбола

Рыту Дакоту абвінавацілі, што яна тэрмінова распрадала нерухомасць у Расіі амаль на $2 мільёны. Яна адказала15

Возеру ў Мядзельскім раёне вылазіць бокам папулярнасць у адпачывальнікаў. На яго просяць не ездзіць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара13

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць