Цяжарным Мінска, якія павінны былі нараджаць у 6-м радзільным доме, акушэрска-гінекалагічную дапамогу будуць аказваць у іншых радзільнях сталіцы. Гэта звязана з тым, што медустанова рыхтуецца стаць інфекцыйнай у сувязі з эпідэмічнай сітуацыяй з COVID-19, піша Tut.by.

«Дарагія будучыя бацькі! Наша радзільня і ўвесь персанал рыхтуюцца стаць інфекцыйнымі ў сувязі з эпідэмічнай сітуацыяй, таму жанчын, якія адносяцца да нас, будуць шпіталізаваць у іншыя радзільні для аказання акушэрска-гінекалагічнай дапамогі!» — такое паведамленне з'явілася ў Instagram-акаўнце 6-й радзільні Мінска.

Галоўны ўрач 6-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска Ігар Юркевіч пацвердзіў, што раддом, які ўваходзіць у структуру іх клінікі, сапраўды часова не будзе аказваць акушэрска-гінекалагічную дапамогу.

— Мы пакуль прыпынілі прыём парадзіх у адпаведнасці з загадам Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама. Улічваючы, што шпіталь у цэлым працуе з пацыентамі, якія абследуецца па COVID-19, то лагічна што і радзільні трэба быць гатовай да развіцця розных сітуацый.

Аказанне платных паслуг у радзільным доме таксама прыпынена.

Парадзіх будуць размяркоўваць па радзільнях Мінска такім чынам:

1-я гарадская клінічная бальніца — жаночая кансультацыя 1-й гарадской бальніцы, 1, 5, 6, 8, 18, 19, 23, 27, 28, 30, 40-я гарадскія паліклінікі.

Гарадскі клінічны радзільны дом № 2 — 2, 4, 10, 11, 12, 15, 20, 26, 34, 35 гарадскія паліклінікі.

5-я гарадская клінічная бальніца — 3, 7, 14, 16, 17, 21, 22, 25, 29, 32, 36, 37, 38, 39 гарадскія паліклінікі.

3-я гарадская клінічная бальніца імя Клумава — усе гарадскія паліклінікі ў адпаведнасці з загадам Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама ад 01.04.2020 №173.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0