Мікола Волкаў. Замкі і фартэцыі Радзівілаў на беларускіх землях у XVI — пачатку XVIII ст.  

Радзівілы, якія лічацца адным з самых уплывовых магнацкіх родаў у гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, мелі значную колькасць замкаў і фартэцый. 3 іх шаснаццаць знаходзіліся на тэрыторыі Беларусі — самымі вядомымі з’яўляюцца Мір, Нясвіж і Слуцк. У кнізе на аснове аналізу абарончай архітэктуры, узбраення і гарнізонаў даследуецца іх вайсковы патэнцыял. Першасная ўвага нададзена раскрыццю прычын будаўніцтва і ўмоў функцыянавання ўмацаваных рэзідэнцый Радзівілаў. 

Разлічана на прафесійных гісторыкаў, выкладчыкаў, студэнтаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі і ВКЛ. 

Юрий Чантурия. Белорусское градостроительное искусство: средневековое наследие, ренессанс, барокко, классицизм в системе европейского зодчества

Адно з адкрыццяў гэтай працы наступнае: аказваецца, некаторыя беларускія гарады будаваліся паводле ўзораў раннехрысціянскіх сталіц і біблейскіх вобразаў.

Манаграфія — вынік амаль 50-гадовай працы. Аўтар даследаваў 115 гарадскіх паселішчаў Беларусі, сотні дакументаў і рэканструкцый.

Кніга будзе цікавая навукоўцам, архітэктарам, гісторыкам, студэнтам і ўсім, хто цікавіцца архітэктурай.

Армен Сардаров. Обретение рая = Attainment of Heaven: сады и парки в белорусской и мировой архитектуре 

Садова-паркавае мастацтва развівалася ў розных народаў як ідэя лепшага, «ідэальнага» жыцця. Не выпадкова ідэальны іншасвет у розных рэлігіях уяўляўся ў выглядзе «райскага саду», які неабходна здабыць чалавеку.

Нягледзячы на ​​стылёвыя і нацыянальныя адметнасці садова-паркавага мастацтва розных народаў, было шмат і супольнага, што ўзыходзіла да ідэі чароўнай прыгажосці і цудоўнай дасканаласці. Беларуская архітэктура дасягнула ў гэтым відзе мастацтва дзівосных вышынь і разнастайнасці.

Адрасавана шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй архітэктуры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0