08.04.2020 / 12:05

Арцыбіскуп Кандрусевіч заклікае благаслаўляць велікодныя стравы дома, а не ісці спецыяльна ў касцёл 8

Асвячэнне велікодных страваў у суботу на Вялікдзень у 2016 годзе ў касцёле святога Роха, фота Сяргея Гудзіліна

У нядзелю, 12 красавіка, каталікі і пратэстанты адзначаць Вялікдзень. Напярэдадні ў суботу ў тых жа касцёлах мнагалюдна, людзі ідуць асвячаць велікодныя стравы. 

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч 8 красавіка выдаў Дэкрэт аб благаслаўленні велікодных страваў у хатніх умовах. З-за выкліканых пандэміяй каранавіруса складанасцяў не ўсе вернікі змогуць асабіста ўдзельнічаць у пасхальных набажэнствах, а таксама благаславіць стравы на велікодны стол у святыні, паведамляе catholic.by.

У сувязі з гэтым арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч зацвердзіў парадак і тэкст малітвы благаслаўлення велікодных страваў у хатніх умовах.

Калі не атрымалася благаславіць велікодныя стравы ў святыні, сёлета гэта можа зрабіць дома бацька сям’і або старэйшая асоба.

Пасля таго як на традыцыйнае святочнае снеданне збярэцца ўся сям’я, на стале запальваецца свечка і гучыць традыцыйнае велікоднае прывітанне «Хрыстус уваскрос! Алелюя!»

Потым хтосьці з прысутных чытае ўрывак з Евангелля паводле Мацвея, у якім апавядаецца пра тое, як раніцай жанчыны прыйшлі да магілы і першымі даведаліся ад анёла, што Хрыстус уваскрос.

Пасля Евангелля кіраўнік прамаўляе малітву благаслаўлення, якую можна спампаваць ТУТ.

Затым усе разам моляцца: Ойча наш… Вітай, Марыя… Хвала Айцу…

Супольная малітва завяршаецца знакам крыжа.

Нагадаем, што ў нядзелю, 12 красавіка, праваслаўныя таксама будуць адзначаць Вербніцу.

Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў каталікоў адсвяткаваць Вялікдзень дома

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

33
Ліцьвін металіст / Адказаць
08.04.2020 / 12:13
Няма нічога горай за тупых фанатыкаў, яны пойдуць, таму трэба зачыняць касьцёлы, фанатыкі, яны вельмі небясьпечная людзі і псыхічна хворая катэгорыя, падсьвядома яны ўяўляюць сябе Езусам ці кімсьці зь яго набліжаных, часам яны лічаць, што ведаюць і робяць усё больш слушна, чым сьвятары, не зьдзіўлюся, што нехта і пасланьнікам божым сябе ўяўляе. Таму няма нічога горш за фанатыкаў, а такія заўжды знаходзяцца.
4
Генэрал Голад / Адказаць
08.04.2020 / 12:39
БЛАГАслаўляць?
12
Павел / Адказаць
08.04.2020 / 13:06
Ліцьвін металіст, німа нікога горшага за фанатыкаў-бязбожнікаў. Бязбожнікі-камуністы мільёны людзей забілі альбо одправілі у турмы і лягеры толькі за тое, что яны верылі у Бога.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру