Мінздароўя: На Брэстчыне 3 чалавекі з каранавірусам. Санстанцыя: У вобласці 28 станоўчых тэстаў
Паводле афіцыйнай статыстыкі, у Брэсцкай вобласці з каранавірусам шпіталізаваныя 3 чалавекі. Гэта даныя на 8:00 8 красавіка.
Разам з тым Брэсцкі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя апублікаваў на сваім сайце наступную статыстыку:
«Па стане на 8:00 8 красавіка на тэрыторыі Брэсцкай вобласці выяўлена 28 станоўчых тэстаў на COVID-19 у пацыентаў з прыкметамі вострай-рэспіраторнай інфекцыі, якія знаходзяцца на шпіталізацыі ў лячэбных установах вобласці, а таксама ў асобаў, якія з'яўляюцца кантактамі першага і другога ўзроўню.
У тым ліку:
- Лунінец — 17,
- Брэст — 6,
- Столін — 2,
- Баранавічы, Ганцавічы, Янава — па 1».
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары