Урад дазволіў усім прыватным і дзяржаўным лабараторыям Расіі рабіць тэсты на каранавірус. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Міхаіл Мішусцін, перадае ТАСС.

Мішусцін падкрэсліў, што Расія можа забяспечыць сябе тэстамі. Акрамя таго, паводле яго слоў, да гэтага моманту расійскі бок накіраваў свае тэст-сістэмы ў больш чым 30 краін свету.

6 красавіка прэм'ер праінфармаваў, што тэставанне на каранавірус будзе аплачвацца з Фонду абавязковага медыцынскага страхавання (АМС).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0