08.04.2020 / 15:12

Лівянт: «Да прыходу Карпенкі Мінадукацыі ніколі не пераходзіла на асобу ў размове са мной» 18

Заснавальнік адукацыйнага цэнтра «100 балаў» Яўген Лівянт у інтэрв'ю праекту «Ток» распавёў пра няпростыя дачыненні з Міністэрствам адукацыі і з яго кіраўніком Ігарам Карпенкам.

Яўген Лівянт, фота Надзеі Бужан

— Што вы думаеце пра Карпенку?

— Дрэнна думаю. Упершыню крытычна пра сістэму адукацыі я выказаўся дзесьці ў 2003 годзе. Ні разу ў сваіх выступах, публікацыях не пераходзіў на асобы, ні разу прадстаўнікі сістэмы адукацыі не пераходзілі на асобу ў размове са мной.

Калі прызначылі гэтага міністра, мне пазваніла мая знаёмая — яна шмат год працавала кіраўніком у сістэме адукацыі, — якая ведала яго. Яна вельмі прасіла мяне спыніць выступы, бо прыйшоў чалавек, які мне гэтага не даруе, ён пяройдзе на асобы, будзе выкарыстоўваць непрыстойныя метады ў сваёй дзейнасці. Адным словам, яна расказала ўсё, што і адбылося і адбываецца зараз.

Калі Карпенка стаў міністрам, мне нехта даслаў дакумент пра тое, што па школах пайшло распараджэнне, каб ад кожнай па 2—3 чалавекі ўступілі ў Камуністычную партыю Беларусі. Я палічыў, што гэта нейкі паслужлівы дурань пастараўся, не стаў гэта нідзе публікаваць, звязаўся з тагачасным прэс-сакратаром Міністэрства адукацыі. Мне сказалі дзякуй, маўляў, сапраўды гэта была ініцыятыва асобных людзей.

Ігар Карпенка, фота Надзеі Бужан

Пасля пачаліся зусім нядобрыя рэчы — да мяне прыйшла праверка адразу з 4 органаў: Дэпартамент фінансавых расследаванняў, Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, Міністэрства працы і падатковая. Усе прыйшлі адначасова. На пытанне, што вы шукаеце, мне адказалі: «Нам проста сказалі што-небудзь знайсці».

Мы ўсю дакументацыю, што была, раздрукавалі ў чатырох экзэмплярах і ўсім уручылі. Трэба аддаць належнае: ніхто не паводзіў сябе непрыстойна. Гэта называлася не праверка, а маніторынг: праверку ж трэба недзе запісваць. Праз два месяцы прыйшлі дакументы, адна заўвага была ад падатковай: мы пераплацілі падаткі. Гэта відавочна была заказная праверка, але ніхто не абышоўся з намі непрыстойна.

Пасля пачаліся зусім непрыстойныя рэчы.

З’явіліся публікацыі супрацоўніка Міністэрства адукацыі Лазуткіна з абразамі ў мой адрас, у адрас маёй жонкі. Сутнасць прэтэнзій зводзілася да такога карупцыйна-злачыннага саюза: маўляў, вельмі добра, калі ў рэпетытара жонка працуе ў гімназіі, і яна свайму мужу пастаўляе вучняў — і за кошт гэтага яны жывуць.

Мы тады склалі табліцу, з якой школы ў нас вучні. Колькі ж жонак у мяне мусіць быць? У кожнай школе проста! Гэтую мяжу пераходу на сям’ю да гэтага ніхто не пераходзіў.

Ёсць некалькі бязмежных рэчаў.

Да настаўніцы, якая супрацоўнічала з нашым цэнтрам у Віцебску і працавала ў добрай гімназіі, тыдзень хадзілі добразычліўцы, угаворвалі адмовіцца ад супрацоўніцтва з намі, бо «ў цябе ж дачка ў 8 класе нашай гімназіі вучыцца, ты ж хочаш, каб яна трапіла ў 10 клас і добра вучылася». Вось гэтага я не дарую! Вось гэта — па-за межамі добрага і злога.

Яшчэ двум настаўнікам — у іх былі пададзены паперы на званне «Заслужаны настаўнік», па-мойму, — сказалі: або ты адмаўляешся ад супрацы з Лівянтам, або не атрымліваеш гэтае званне. Адна адмовілася, адна пагадзілася. Мне віцебскія мае калегі казалі, што іх папярэджвалі, што з Лівянтам не трэба мець спраў, бо ён з БНФ. Я чуў пра сябе шмат гісторый, але на гэта ў мяне была такая рэакцыя: «Мяне па-рознаму называлі, але жыда-бандэраўцам яшчэ ніколі».

А тое, што на афіцыйнай старонцы міністэрства ў фэйсбуку да гэтага часу вісіць артыкул, поўны паклёпу і абразаў? Так нельга. Зразумела, гэта не толькі ён [міністр Карпенка — «НН»], але, я разумею, і пад яго кіраўніцтвам.

У гэтым навучальным годзе ў Віцебску 3 верасня (а навучальны год пачаўся 2 верасня) у цэнтр «100 балаў» прыходзяць: намеснік старшыні гарвыканкама, начальнік упраўлення адукацыі гарвыканкама, галоўны санітарны доктар Віцебска і нехта чацвёрты. Клас! Я ведаю горад, у якім вырашаныя ўсе праблемы ў сістэме адукацыі, засталася апошняя. Калі на другі дзень навучальнага года іншых праблем не засталося і ўсё кіраўніцтва прыходзіць да нас высвятляць з намі адносіны, значыць, усё добра.

00:43 — як сышоў з дзяржаўнай сістэмы адукацыі,
09:30 — пра асноўную праблему прыватных беларускіх школ 1990-х,
10:41 — што было, калі паставіў першую двойку ў прыватнай школе,
11:41 — як школьнік прапаноўваў грошы,
13:35 — ці мог бы вярнуцца ў дзяржаўную сістэму, і якая была б умова,
15:21 — колькі павінен зарабляць настаўнік,
16:07 — дзе ўзяць грошы на падвышэнне заробкаў настаўнікаў,
21:08 — чаму гомельскую настаўніцу, якая нецэнзурна лаялася і пагражала партай вучню, нельга было звальняць,
24:59 — што было дазволена і не дазволена вучням Лівянта на яго ўроках,
26:32 — чаму ў еўрапейскіх і амерыканскіх школах вучні не спазняюцца і не зрываюць урокі,
30:14 — за што тэхнічка назвала Лівянта-школьніка вырадкам, і чаму ён ёй за гэта ўдзячны,
33:36 — чаму настаўнікі дазваляюць рабіць з сябе рабоў,
38:29 — пра тое, што настаўнікі фальсіфікуюць выбары,
41:46 — пра Ігара Карпенку, міністра адукацыі Беларусі з 2016 года,
50:52 — цудоўная гісторыя, як стаў прадпрымальнікам года,
53:10 — якія крокі, зробленыя Карпенкам у адукацыі, разбураюць яе,
55:33 — пра выгаду рэпетытараў ад грамадскай думкі «без рэпетытара не паступіш»,
59:35 — ці ёсць пачуццё віны, што рэпетытарскі цэнтр Лівянта забірае найлепшых настаўнікаў са школ,
01:01:07 — пра ўцечку мазгоў,
01:03:05 — Post Scriptum: чаму яшчэ ніколі жанчына не была міністрам адукацыі. 

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

2
БРСМ / Адказаць
08.04.2020 / 15:31
Рэд. Выдалена
3
Ліцьвін металіст / Адказаць
08.04.2020 / 16:09
Карпенка - ............................ Бо ўсе яго дзеяньні накіраваныя на зьнішчэньне адукацыі і супраць будучыні Беларусі як незалежнай, разьвітай дзяржавы.
1
даведка / Адказаць
08.04.2020 / 16:19
На парламентских выборах-2019 от Коммунистической партии Беларуси по всей стране массово выдвигались сплошь директора школ и другие руководители системы образования. Вступили в КПБ эти люди только после прихода в министерство образования Карпенко, и отнюдь не из-за того, что разделяют взгляды и программу партии, наследницы КПСС. При этом одни и те же люди одновременно являются членами/состоят в КПБ, "Белой Руси", БРСМ и профсоюзах ФПБ. 
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру