Пры грыпе звычайна бывае насмарк, пры каранавірусе насмарк сустракаецца рэдка, сказаў міністр аховы здароўя Беларусі падчас анлайн-брыфінгу 8 красавіка.
Затое «больш ярка выражана страта нюху», — дадаў Уладзімір Каранік.
Што да інкубацыйнага перыяду, то ў каранавіруса ён больш працяглы.
«У грыпу інкубацыйны перыяд — 2—3 дні, карціна сімптомаў ярчэйшая: рэзкае павышэнне тэмпературы, жар, дрыжыкі. У каранавіруса [інкубацыйны перыяд] — 6—7 дзён, да таго ж у яго паступовая клінічная карціна (дыскамфорт, кашаль, парушэнне нюху, адсутнасць насмарку, а толькі потым інтаксікацыя)», — дадаў галоўны доктар 6-й клінічнай бальніцы Мінска Ігар Юркевіч.
0
0
0
0
0
0