08.04.2020 / 14:34

Мінздароўя Чэхіі: Найгоршае прадухілілі, можам вяртацца да нармальнага жыцця 3

Адам Войцех, ČTK

Некантраляваны распаўсюд COVID-19 у Чэхіі спынены, і ўлады могуць пачынаць падрыхтоўку да паступовага вяртання да нармальнага жыцця. Пра гэта ў сераду, 8 красавіка, заявіў міністр аховы здароўя Адам Войцех, паведамляе «Радыё Свабода».

Паводле аналізу міністэрства, да канца красавіка колькасць пацыентаў з каранавірусам у краіне дасягне 10600 чалавек. Пры гэтым два тыдні таму міністэрства прагназавала лік у 14000 чалавек. Гэта азначае, што прынятыя меры далі эфект.

«Навіны пазітыўныя. Чэшская Рэспубліка прадухіліла горшы сцэнар, які адбыўся, напрыклад, у Італіі, Гішпаніі ці ЗША. Нам удалося спыніць некантраляваны распаўсюд захворвання і абараніць сваю сістэму аховы здароўя ад перагрузкі. Цяпер мы можам рыхтавацца да паступовага вяртання да нармальнага жыцця», — сказаў Войцех.

Паводле яго слоў, распрацоўка адпаведнага плана ўжо пачалася. На думку міністра, хуткага вяртання да ранейшага жыцця не будзе. Насіць маскі і і захоўваць сацыяльную дыстанцыю ў два метры, давядзецца яшчэ некалькі тыдняў або і месяц.

«Мы не павінны дапусціць, каб усё, чаго мы дамагліся за гэты час, адправілася ў сметнік. Не можам дапусціць прыходу другой хвалі эпідэміі», — дадаў Войцех.

Чэхі была адной з першых у Еўропе, якая абвясціла надзвычайнае становішча ў сакавіку, устанавіўшы строгія абмежаванні, каб прадухіліць распаўсюд каранавіруса.

1
Белачупакабра / Адказаць
08.04.2020 / 18:46
Краіна для людзей
5
Брыдкая пачвара / Адказаць
08.04.2020 / 22:43
Пэўна, адчуваюць прыйдзе п.....ц эканоміцы вось пачынаюць бадзёрыць людзей ,каб зняць абмежаванні
1
Mikita / Адказаць
09.04.2020 / 01:09
По чешскому законодательству работодатель обязан выплачивать 70% от средней з/п. На месяц хватило выплат. Дальше либо сокращать, либо идти работать.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру