Грамадства22

«У каранціне ежы і вады не хапала, а па штосьці яшчэ не сходзіш — забаронена!». Бортправаднік «Белавія» расказаў, як правёў у бальніцы 14 дзён

Супрацоўнік «Белавія» бортправаднік Аляксандр (імя змененае) правёў 14 дзён у бальніцы як кантакт першага ўзроўню. Яго шпіталізавалі пасля таго, як у пасажыраў тэст паказаў каранавірус. Аляксандр падзяліўся ўражаннямі з «Нашай Нівай».

«Мяне паклалі ў бальніцу яшчэ ў сакавіку. Сітуацыя такая: я працаваў на рэйсе, які ляцеў з Еўропы ў Мінск. І ў дваіх пасажыраў выявілі каранавірус. Нашу брыгаду адразу ізалявалі.

Я быў, адпаведна, кантактам першага ўзроўню. Сімптомаў у мяне не было, адчуваў сябе таксама нармальна. Але ўначы мне пазванілі, сказалі, што за мной прыедуць. І ўжо праз 2 гадзіны дактары адвезлі мяне ў бальніцу. У тую ж ноч забралі аднаго з калег, дваіх калег забралі ў бальніцу на наступны дзень.

Паклалі мяне ў блок: дзве палаты па два чалавекі. Мой сусед па палаце ляцеў з Егіпта. У суседняй ляжаў мой калега і нейкі мужчына, які хадзіў да доктара зашываць галаву, а пасля ў таго доктара знайшлі каранавірус.

Выходзіць з палаты забаронена нават на калідор, максімум можна адкрыць дзверы.

Галоўны негатыўны момант у каранціне — адсутнасць інфармацыі. Вынік першага аналізу агучылі толькі праз 8 дзён! Да гэтага мы проста ляжалі і чакалі, што будзе. Некаторыя панікуюць, пачынаецца агрэсія. Сімптомаў у нашым блоку ніхто не меў, таму дактары заходзілі не кожны дзень. Але былі думкі, што калі хоць адзін мае вірус, то, напэўна, захварэюць у выніку ўсе чацвёра ў блоку.

Таксама, напрыклад, у мяне бралі мазок, тлумачылі коратка: «Кантрольны». Што кантрольны, чаму кантрольны? Мінулы што, быў пазітыўны? Толькі пазней доктар усё ж растлумачыў, што папярэдні аналіз па нейкіх там тэхнічных прычынах не змаглі зрабіць.

Асобная тэма — ежа і вада. У бальніцы кармілі раніцай, у абед і апошні раз а 5-й гадзіне. І ўсё. Ежы не хапала, а па штосьці яшчэ не сходзіш — забаронена! Таксама не хапала вады. Спачатку прынеслі пяцілітровую бутэльку на чацвярых дарослых мужыкоў, сказалі — тое на два дні. А калі яна скончылася, прапанавалі кожны раз выклікаць медсястру, каб яна дала шклянку вады. Добра, што ваду перадавалі сваякі, калі б не, то прыйшлося б няпроста.

З пазітыўных момантаў хачу адзначыць меры бяспекі і аператыўнасць, з якой працуюць дактары. У бальніцы ўсё закрыта, ніхто нідзе не ходзіць, паўсюль кварцавыя лямпы.

У выніку я правёў у каранціне 14 дзён. У мяне каранавіруса няма, але ў аднаго з калег аналіз аказаўся пазітыўным. Які яго стан, як лечаць — на жаль, гэтай інфармацыі я не маю.

Цяпер буду вяртацца на працу. Большасць палётаў адмянілі, гэта адаб’ецца на заробку. У бортправадніка заробак — гэта мізэрны аклад плюс даплата за гадзіны, якія налятаеш.

Але на працы кажуць, што на голы аклад нікога не пасадзяць, рэйсы будуць размяркоўваць паміж супрацоўнікамі. Умоўна кажучы, каб кожны налятаў гадзін па 40, і хаця б па палове заробку змаглі атрымаць усе.

Цяпер трохі страшна, канечне, бо жыву не адзін, з бацькамі. Калі пачнуцца палёты, то, напэўна, буду шукаць часовае жыллё і з’еду, бо працую з людзьмі і не хачу заразіць бацькоў».

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму8

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім метро з’явілася новая схема ліній, многім пасажырам не падабаецца дызайн3

Былы гендырэктар Tut.by Аляксандр Чэкан — пра партал, Зісера, стартапы і прагноз па развіцці тэхналогій7

Ціханоўская пра справу Стрыжака: Тое, што зрабіў кіраўнік — не падстава разбураць фундамент10

У царкве-шэдэўры, што згарэла пад Жабінкай, да 2020 года служыў святар-палітвязень Разановіч1

Царква ў Сцяпанках згарэла цалкам ВІДЭА

У Польшчы скасоўваюць тэрміны разгляду заяў на міжнародную абарону1

Згарэў шэдэўр народнай архітэктуры Палесся — царква ў Сцяпанках. Яна засталася на фотах «Нашай Нівы»

Германія прыпыніла выдачу гуманітарных віз. Іх атрымлівалі і беларусы6

Згарэла адна з культавых «сініх цэркваў» Берасцейшчыны6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму8

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць