Аляксандр Лукашэнка не плануе пераводзіць нарады ў анлайн-фармат, як і надзяваць на афлайн-сустрэчы маску. Пра гэта Tut.by распавяла прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант.
Напярэдадні ў Лукашэнкі прайшла нарада па пытаннях гатоўнасці сістэмы аховы здароўя процідзейнічаць распаўсюджванню каранавіруса. Усе прысутныя чыноўнікі былі без масак і сядзелі даволі блізка, не выконваючы рэкамендаваную лекарамі дыстанцыю (мінімум — 1 метр). І гэта пры тым, што ўдзельнікамі нарады былі самі лекары.

Наталля Эйсмант тлумачыць, што на нарадзе прысутнічалі толькі здаровыя людзі, якім, паводле рэкамендацый СААЗ, маску насіць не абавязкова. А надзяваць на чыноўнікаў маскі сілай ніхто не збіраецца.
— Па-першае, пачытайце рэкамендацыю СААЗ. Там гучыць прыкладна так: здаровым людзям маскі не патрабуюцца і не гарантуюць абароны. Што ж тычыцца фармату працы — у прэзідэнта ён не мяняўся, як працавалі, так і працуем — у звычайным рэжыме. Пры гэтым калі б нехта з удзельнікаў на ўчорашнюю нараду прыйшоў у масцы, паверце, яе б з чалавека не здымалі. Але і надзяваць сілай — не маюць намеру. Наколькі я ведаю, не надзяваў і не збіраецца надзяваць маску і прэзідэнт. У цэлым жа вяртаючыся да рэкамендацый СААЗ аб тым, што здаровым людзям маскі можна не насіць, можна зрабіць выснову, што ўчора на нарадзе ўсе людзі былі здаровыя, — распавяла Наталля Эйсмант.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс

Каментары