Пасля непаразумення з Расіяй наконт выдзялення крэдыта на 5 мільярдаў даляраў Украіна звярнулася да азіяцкіх партнёраў. Японцы гатовыя даць крэдыт нашым паўднёвым суседзям на тую ж суму.

Украіна хоча атрымаць крэдыт на 25-гадовы тэрмін вяртання з адтэрміноўкай выплаты на тры гады.
Гэтыя ўмовы задавальняюць і японцаў.

Як бачна, і Украіна, і Беларусь вырашылі звярнуцца да азіяцкага рынку. Толькі вось нашай краіне бліжэй стаў Кітай, з якім мы абмяняліся грашыма, а ўкраінцам – Японія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?