08.04.2020 / 22:35

Беларусь папрасіла ЕС дапамагчы ў барацьбе з каранавірусам 35

Беларусь папрасіла Еўрасаюз аб фінансавай дапамозе для барацьбы з пандэміяй каранавіруса COVID-19 і яе наступствамі, заявіў кіраўнік дыпламатыі Еўрасаюза Жазеп Барэль, паведамляе ТАСС.

«Так, Беларусь папрасіла дапамогу для сістэмы аховы здароўя і для пераадолення ўрону для эканомікі з-за сітуацыі, а таксама фінансавую дапамогу. Мы вывучаем, як можам адказаць», — сказаў Барэль на прэс-канферэнцыі ў Бруселі па выніках пасяджэння Рады ЕС па пытаннях развіцця.

Ён удакладніў, што дакладная сума дапамогі яшчэ не вызначана.

«Але я магу сказаць, што дапамога будзе каля €60 млн, але гэта яшчэ не пацверджана», — сказаў ён.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

6
Павел Ас / Адказаць
08.04.2020 / 22:51
Гэты ніколі не разгубіцца :)
5
Баршчэўскі / Адказаць
08.04.2020 / 23:00
а дапамогі чым - трактарамі, гарэлкай, дровамі, козачкамі ці хакейнымі клюшкамі?
7
Henry / Адказаць
08.04.2020 / 23:05
Дайце ім - маскамі, лекамі, апаратуру якую-небудзь. А то усё пусцяць на свой расейскі ражым.
Паказаць усе каментары/ 35 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру