Нацыянальная камісія, якая ажыццяўляе дзяржаўнае рэгуляванне ў сферах энергетыкі і камунальных паслуг (НКРЭКУ), спыніла імпарт электраэнергіі з Беларусі і РФ на перыяд пандэміі каранавіруса. Такое рашэнне НКРЭКУ прыняла ў сераду, піша tass.ru.

Вырашана таксама кампенсаваць Беларусі і Расіі сродкі, выплачаныя за прапускную здольнасць, якая цяпер вызначаная на ўзроўні 0 МВт.

У Нацкамісіі асцерагаюцца за бяспеку паставак электраэнергіі ва ўмовах пашырэння каранавіруснай інфекцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0