09.04.2020 / 08:34

Бацька рэжысёра Андрэя Курэйчыка ў бальніцы. У санаторыі МУС ён кантактаваў з хворым на каранавірус

Кантакт меў месца ў сакавіку, калі Уладзімір Курэйчык адпачываў у санаторыі МУС на Нарачы. 8 красавіка яго шпіталізавалі, сказаў «Радыё Свабода» рэжысёр Андрэй Курэйчык.

«Бацька — пенсіянер МУС. З кім канкрэтна ён кантактаваў, я не ведаю. Але гэта быў сусед за сталом у сталовай. Як і ва ўсіх санаторыях, іх саджаюць разам за нейкія сталы. І вось гэта быў адзін з суседзяў па стале. Яго забралі з двухбаковай пнеўманіяй яшчэ ў сакавіку. Відаць, цяпер усё пацвердзілася. І ўсіх, хто быў побач, забралі як кантактаў першага ўзроўню», — кажа Андрэй Курэйчык.

Уладзіміру Курэйчыку 66 год. На момант шпіталізацыі ў яго была тэмпература.

«Яго не пакінулі на самаізаляцыі, а забралі, бо ў яго была павышаная тэмпэратура. Іншых сімптомаў не было».

Паводле Курэйчыка, бацьку шпіталізавалі ў скурна-венералагічны дыспансер на вуліцы Прылуцкай, які цяпер пераабсталяваны пад пацыентаў з Covid-19 і кантактаў першага і другога ўзроўняў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру