James Messerschmidt, NY Post

James Messerschmidt, NY Post

Рэкордная колькасць смяротных вынікаў пасля заражэння новым каранавірусам фіксуецца ў ЗША другі дзень запар: па выніках 8 красавіка гэты паказчык дасягнуў 1973 чалавек за суткі. Пра гэта сведчаць падлікі Універсітэта Джонса Хопкінса, які вядзе іх на аснове інфармацыі федэральных і мясцовых уладаў.

Ранейшы антырэкорд — звыш 1,7 тыс. памерлых за суткі — быў зарэгістраваны па выніках 7 красавіка. Да гэтага паказчык у 1,4 тыс. ахвяр зафіксавалі 3 красавіка.

Такім чынам, колькасць людзей, якія памерлі з прычыны заражэння, перавысіла ў ЗША 14,8 тыс. чалавек. Па гэтым паказчыку краіна абагнала Іспанію (14,7 тыс. смяротных вынікаў).

Усяго ў ЗША зафіксавалі 432 132 выпадкі інфікавання каранавірусам. Памерлі 14 817 чалавек, паправіліся 23 906. Большая колькасць смяротных зыходаў (17 699) зарэгістравана толькі ў Італіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0