Delfi

Delfi

У Латвіі забароненыя любыя прыватныя мерапрыемствы, у якіх удзельнічаюць людзі, якія не жывуць разам. Таму жыхарам будучы Вялікдзень прыйдзецца адзначаць у межах свайго дома, паведамляе Delfi.

Сярод забароненых мерапрыемстваў — паход у госці да сваякоў, сяброў, бацькоў, бабуль і дзядуль, адпачынак у садзе або на дачы з суседзямі, догляд чужых дзяцей і любыя іншыя сустрэчы, у якіх прымаюць удзел людзі, якія не жывуць разам.

У міністэрстве агенцтву LETA зазначылі, што недапушчальная сітуацыя, калі чалавек жыве ў двух месцах. Напрыклад, здымае кватэру ў Рызе, але на выхадныя жыве з сям'ёй у іншым горадзе. Ён павінен вырашыць, дзе ён будзе жыць на час надзвычайнай сітуацыі, тлумачаць у ведамстве. Выключэнне складаюць непаўналетнія дзеці разведзеных бацькоў. Аднак нават у гэтым выпадку Міністэрства аховы здароўя заклікае бацькоў ацаніць, наколькі неабходна, каб дзіця жыло на два дамы.

Асабліва важна ўстрымацца ад наведвання прабацькоў і пажылых бацькоў, зазначылі ў Міністэрстве аховы здароўя. У тым ліку бацькі не могуць на выхадныя адпраўляць дзяцей да бабуль і дзядуль, а бабулі і дзядулі не могуць дапамагаць бацькам прыглядаць за дзецьмі, калі сям'я не жыве ў адным доме.

Апроч іншага, ведамства ўдакладніла, што на вуліцы побач могуць знаходзіцца толькі два чалавекі, якія жывуць разам. Таму, напрыклад, калі разам гуляюць дзве мамы з дзецьмі, то яны павінны трымаць дыстанцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0