Забарона на наведванні лясоў уведзена ў Мінскім, Дзяржынскім, Салігорскім раёнах Мінскай вобласці, паведамляе Мінлясгас.
Лясы забаронена наведваць па ўсёй Гомельскай вобласці, у сямі раёнах Брэсцкай (Брэсцкі, Камянецкі, Маларыцкі, Баранавіцкі, Івацэвіцкі, Пінскі, Столінскі), у Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці і Магілёўскім раёне.
Прычына — адсутнасць дажджоў і пажаранебяспечная абстаноўка.