09.04.2020 / 11:06

У Літве кіраўніцтву краіны рэкамендавалі штотыдзень правярацца на каранавірус

Delfi.lt

Вышэйшае кіраўніцтва Літвы ў мэтах засцярогі павінна пастаянна правярацца на каранавірус, паведамляе Delfi.

«Іх будуць правяраць пры патрэбе, пры праяве сімптомаў. Гэта азначае, што выкананне падпісанага сёння рашэння аб прэвентыўных аналізах вышэйшым кіраўнікам краіны не з'яўляецца абавязковым, а носіць рэкамендацыйны характар», — сказала BNS у сераду ўвечары прадстаўнік міністра аховы здароўя па сувязях з грамадскасцю Ліна Бушынскайце. «Такая практыка ўжываецца і ў некаторых іншых краінах», — сказала яна.

Яна таксама паведаміла, што рэкамендацыя з'явілася пасля таго, як скараціліся патокі неабходных аналізаў у пасажыраў паромаў, самалётаў, з мабільных пунктаў праверкі, таму было вырашана пашырыць прэвентыўныя аналізы на каранавірус сярод бессімптомных груп.

Па стане на раніцу 9 красавіка ў Літве зафіксавалі 955 выпадкаў, памерлі 15 чалавек.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру