Больш жорсткія меры для раз'яднання людзей будуць уводзіцца пры прыкметах перагрузкі медыкаў. Пра гэта сёння ў парламенце паведаміў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, піша БеЛТА.

«Усе мерапрыемствы трэба ўводзіць па меры неабходнасці. Калі будуць бачныя прыкметы перагрузкі сістэмы аховы здароўя, то, зразумела, мы будзем ставіць пытанне пра больш жорсткія мерапрыемствы па раз'яднанні людзей», — сказаў міністр.

Каранік: Пік эпідэміі прагназуецца ў канцы красавіка — пачатку мая

1486 выпадкаў каранавіруса. 16 чалавек памерлі. Рэкордны дзённы прырост па статыстыцы Мінздароўя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0