Баранавіцкі гарвыканкам апублікаваў 9 красавіка актуальную інфармацыю пра колькасць тых, хто захварэў на COVID-19 у горадзе, паведамляе Intex-press.by.

Па стане на раніцу 9 красавіка ў Баранавічах выяўлены другі станоўчы тэст на COVID-19 у пацыента з прыкметамі ВРІ, які знаходзіўся пад медыцынскім наглядам у стацыянары. Кантакты першага ўзроўню ўстаноўленыя. Шпіталізаваныя 38 чалавек, з іх з сімптомамі ВРІ — 23 чалавекі.

15 чалавек без скаргаў знаходзяцца на абследаванні ў іншых стацыянарах, паведамляе Баранавіцкі гарвыканкам у Telegram.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0