09.04.2020 / 14:12

Беларусь прапануе Расіі знізіць цану на газ 5

Ініцыявана пытанне аб зніжэнні цаны расійскага газу для Беларусі ў 2020 годзе. Пра гэта сёння ў парламенце паведаміў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч, перадае БЕЛТА.

Зараз прасочваецца ярка выяўленая дынаміка зніжэння сусветных цэн на энергарэсурсы, у тым ліку на прыродны газ. «У дадзеных абставінах беларускі бок ініцыяваў перад «Газпромам» пытанне аб пераглядзе ў бок зніжэння цаны пастаўляемага ў 2020 годзе ў Беларусь прыроднага газу», — сказаў міністр.

«У якасці аднаго з механізмаў перагляду прапанавана магчымасць пакупкі пэўных аб'ёмаў газу на біржавых пляцоўках па канкурэнтных цэнах», — адзначыў Віктар Каранкевіч. 

4
шлёма / Адказаць
09.04.2020 / 14:36
Я кому-то из России в своем комменте подсказывал, не пуская нас к себе Россия может еще снизить цену на газ. Так оно и есть.
12
Алексей минский / Адказаць
09.04.2020 / 14:44
Не, контракт подписан, надо исполнять. А если цены повысятся, то попросят повысить? Очень смешно...
2
Мордехай В. / Адказаць
09.04.2020 / 22:32
Трэба арыштаваць тузін кіраўнікоў расійскіх кампаній і банкаў тут - адразу справа пойдзе.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру