09.04.2020 / 16:26

У Польшчы школы закрытыя да 26 красавіка, а на вуліцы трэба хадзіць з закрытым хусткай ротам і носам 3

rp.pl

Сёння ў Варшаве адбылася прэс-канферэнцыя прэм'ер-міністра Матэвуша Маравецкага, міністра аховы здароўя Лукаша Шумоўскага і міністра нацыянальнай адукацыі Дарыюша Піянткоўскага. Яны заявілі пра пашырэнне існуючых абмежаванняў, а таксама пра ўвядзенне новых, паведамляе tvn24.pl

1. На адзін тыдзень — да 19 красавіка — працягваюцца абмежаванні на працу гандлёвых цэнтраў, кінатэатраў, тэатраў, гэта датычыцца і абмежавання людзей у крамах і цэрквах.

2. На два тыдні — да 26 красавіка — працягнута закрыццё школ, прыпыненне паветранага і міжнароднага чыгуначнага руху.

3. Да 3 мая — межы будуць закрытыя і будуць дзейнічаць правілы, якія былі да гэтага часу.

4. З наступнага чацвярга — з 16 красавіка — з'явіцца абавязак закрываць нос і рот у грамадскай прасторы.

5. Абмежаванні на масавыя мерапрыемствы дзейнічаюць да наступнага паведамлення.

6. Экзамены на сканчэнне школы і восьмы клас адкладаюцца —яны адбудуцца не раней, чым у другой палове чэрвеня, а інфармацыя пра новыя даты будзе прадстаўлена як мінімум на тры тыдні раней.

7. На наступныя два тыдні — да 26 красавіка — дапамога па доглядзе падаўжаецца тым, каму давядзецца заставацца дома з маленькімі дзецьмі.

Прэм'ер-міністр і міністры прынялі рашэнне пра абмежаванні, «каб у нас не была такая сітуацыя, як у Італіі, Іспаніі, Францыі, — што медыкі павінны вырашаць, каго лячыць, а каго не», — сказаў сёння міністр Шумоўскі.

З пачатку пандэміі каранавіруса ў Польшчы зафіксаваны 3141 выпадак, 164 чалавекі памерлі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

21
Алег С. / Адказаць
09.04.2020 / 16:44
І там перагіб на месцах... ну не абароніцеся вы ад КВ з дапамогай хустак і танных масак.
17
шлёма / Адказаць
09.04.2020 / 21:02
При карантине скончались в Польше 164 человек. Вот вам и карантин. Сторонники карантина совсем приумолкли, а у нас так карантин и не объявляют.
2
Павел / Адказаць
10.04.2020 / 10:15
В Польше эпидемия началась немного раньше, чем в Беларуси, пик заболеваемости ожидается только 20-25 апреля. Соответственно у вас пик заболеваемости придётся на май месяц. А учитывая то обстоятельство, что в Беларуси не принималось никаких мер профилактики, смертность у вас будет очень высокая.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру