Супрацоўнікі дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі сёння закупілі тканіну і пачалі шыць маскі для шматразовага выкарыстання, паведамляе catholic.by.

Гатовыя маскі пойдуць на патрэбы медыцынскіх устаноў, пажылых людзей, людзей без пэўнага месца жыхарства, сацыяльных работнікаў і валанцёраў.

Акрамя гэтага, калі ў вас ёсць магчымасць аказаць валанцёрскую дапамогу ў пашыве медыцынскіх масак у хатніх умовах, дабрачыннае таварыства гатовае прадаставіць і прывезці неабходны матэрыял для працы.

Таксама Caritas з радасцю прыме тканіну, якую можна будзе перадаць адміністратару ў Дзіцячы дабрачынны цэнтр Caritas у Ляскоўцы (Бараўляны, вул. Карытас, 1).

Па ўсіх пытаннях звяртацца па тэлефоне: +375 44 568 93 96, таксама можна пісаць у паведамленні груп у сацыяльных сетках:

vk.com/caritas_minsk

facebook.com/caritasminskhelp

instagram.com/caritasminsk

Зрабіць ахвяраванне на закупку матэрыялу для пашыву масак можна праз сістэму «Разлік (АРІП)» (нумар паслугі 4349831).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0