09.04.2020 / 22:10

Карантин снизу: как белорусское общество поставило власти перед фактом COVID-19 26

Інфармацыйная стратэгія ўладаў стала поўным іміджавым правалам. Тым часам беларускае грамадства, незалежна ад рыторыкі ўладаў, з фантастычнай аператыўнасцю самаарганізавалася, каб згладзіць крывую пандэміі, піша выкладчык Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Андрэй Вазьянаў.

30% працадаўцаў перавялі сваіх працаўнікоў на аддаленую працу. Колькасць пасажыраў у метро скарацілася на чвэрць. Наведванні рэстаранаў і кафэ скараціліся на 67%. І гэта ўсё ў сакавіку ў сталіцы краіны, дзе не быў уведзены ні каранцін, ні локдаўн, ні адпачынак на месяц.

Што змянілася?

На вуліцах Мінска (я жыву ў Заводскім раёне) сустракаеццма ўсё больш людзей у масках. Маскі таксама носяць касіркі і мерчандайзеркі ў супермаркетах; манікюршчыцы, персанал салонаў сувязі, таксісты.

Ля ўвахода ў супермаркеты і дзяржаўныя ўстановы, у туалетах офісных будынкаў і гандлёвых цэнтраў ужо ў сярэдзіне сакавіка звычайна можна было знайсці сродак для дэзынфекцыі рук.

На падыходзе да кас на падлозе супермаркетаў налеплены лініі, што пазначаюць бяспечную дыстанцыю ў чарзе; а ў дынаміках уперамешку з рэкламнымі ролікамі гучаць просьбы пра сацыяльнае дыстанцыяванне.

Ужо тыдзень таму амаль 30% працадаўцаў, зарэгістраваных на rabota.tut.by, адправілі сваіх працаўнікоў на аддаленую працу.

Некаторыя буйныя прадпрыемствы знаходзяцца ў каранціне асобнымі цэхамі або цалкам.

Мой мясцовы ЖЭС скасаваў сход жыхароў у двары, не хаваючы прычын.

Вялікая частка публічных імпрэз у Мінску скасавана: практычна ўсе месцы, якія я рэгулярна наведваў, абвясцілі каранцін (і, дарэчы, змушаны краўдфандзіць сабе на арэнду).

Ужо пад канец сакавіка беларусы наведвалі рэстараны і кафэ на 67% радзей, чым да пандэміі.

Некаторыя невялікія крамы таксама перайшлі ў анлайн. Што да часта згадванага нацыянальнага чэмпіянату па футболе, то гульні дэ-факта праходзяць пры пустых трыбунах. Паводле статыстыкі, іх наведванасць знізілася ў 10 разоў, а фанацкія суполкі асноўных футбольных клубаў Беларусі заклікалі прыпыніць чэмпіянат.

Ад сімвалічнай падтрымкі до калектыўнага дзеяння

Паводле апытання SATIO, яўная большасць беларусаў выступае за скасаванне публічных імпрэз і пераход на аддаленую працу на час эпідэміі.

Індэкс самаізаляцыі ад Яндэкса паказвае, што на вуліцах Мінска цяпер прыкладна ўтрая менш людзей, чым да пандэміі.

Беларускія аператары мабільнай сувязі дадаюць у радкі стану, што мы бачым на панелі смартфона, словы «заставайсядома» і «stayonline».

Мабільны аператар А1 даў сваім абанентам безлімітны доступ у інтэрнэт да канца жніўня.

У Мінску з'явілася мастацкая інсталяцыя, якая складаецца з велізарных медычных масак на дрэвах, што заклікаюць людзей усвядоміць небяспеку віруса.

У Горадню на сцяну гандлёвага цэнтра спраецыравалі відэа з падзякай медыкам на розных мовах.

Сайт навін Hrodna.life адмыслова змяніў свой лагатып, паставіўшы паміж дзвюма часткамі сваёй назвы знак 1,5 м, а ўнізе — подпіс «Трымай дыстанцыю».

Паралельна ў Беларусі назіраецца велізарная хваля валанцёрства, краўдфандынгу і іншых нізавых ініцыятыў з мэтай дапамагчы пажылым людзям застацца дома, а медыкаў падтрымаць маскамі, лекамі, апаратамі ШВЛ і іншымі рэсурсамі (тут і чаты ў Тэлеграме, і інтэрактыўныя карты дапамогі, салідарнасці і распаўсюду вірусу, у тым ліку на дзяржаўных рэсурсах, і адрасная дабрачыннасць — і гэта толькі малая частка спасылак, якія можна даць).

Цягам некалькіх дзён беларусы і беларускі сабралі больш за 1 млн еўра на адмысловы рахунак Мінздароўя для ахвяраванняў. Камерцыйная кампанія ў Віцебску распрацавала экспрэс-тэсты на каранавірус, якія таксама былі сертыфікаваны цягам некалькіх дзён (супраць звыклых для такіх працэдур у Беларусі месяцаў).

Дзяржаўныя органы дзейнічаюць…

Урэшце, нават дзяржаўныя органы далёкія ад поўнага адмаўлення віруса. Напрыклад, Адміністрацыя прэзідэнта прыпыніла прыём наведнікаў у звычайным рэжыме і на час пандэміі каранавіруса камунікуе толькі праз ліставанне.

Вясновыя школьныя канікулы ў Беларусі падоўжаны на адзін тыдзень, а ў Гродзенскай вобласці скасаваны ўсе спартовыя імпрэзы з удзелам дзяцей.

Медычныя ўстановы тэрмінова рэарганізуюцца для прыёму большай колькасці пацыентаў з сімптомамі пнеўманіі. Пад ціскам грамадскасці, пасля двух- і трохдзённых паўзаў беларускае Мінздароўя стала штодня публікаваць справаздачы пра новыя заражэнні.

Ёсць і кропкавыя эканамічныя меры: дзяржава ўвяла забарону на падвышэнне цэн больш чым на 0,5% у месяц на час пандэміі; а пасля калектыўнага звароту тураператараў у завязанай на турызм Горадні арэндавая плата для 20 з іх зніжана да ліпеня 2020 года.

Зняцэньванне спраў словамі і камунікатыўны правал

Прыводзячы гэтыя разрозненыя сведчанні, я ні ў якім разе не хачу сказаць, што беларуская дзяржава робіць дастаткова для змагання з вірусам. Тэрміновай дапамогі дзяржавы роспачна патрабуе медычная сфера, а таксама малы бізнэс, культурныя індустрыі, турфірмы і многія іншыя эканамічныя актары.

Насельніцтву патрэбна больш празрыстае інфармаванне пра ход пандэміі ды планы супраціву ёй; у Беларусі адсутнічаюць адэкватныя сацыяльныя гарантыі тым, хто захварэў ці страціў працу з-за пандэміі. Аднак змены ў жыцці людзей, выкліканыя COVID-19 у Беларусі, дэ-факта вельмі падобныя да змен у іншых краінах.

Розніца ў тым, што шмат з гэтых змен адбываецца ў Беларусі не з-за забароны, уведзенай дзяржавай пад страхам кары, а ў выніку сацыяльнай адказнасці, супрацы на нізавым узроўні, ініцыятыў бізнесу і асвятлення ў незалежных СМІ. Вядома, нельга скідаць з рахункаў элементарны страх, а таксама ўплыў расійскай медыяпрасторы ў Беларусі: яна пэўна зніжае тут узровень каранаскепсісу. Тым не менш пры паглядзе на цяперашнюю грамадзянскую актыўнасць супраць пагроз COVID-19 у Беларусі бачна (па лакалізацыі высілкаў, моўнай практыцы, асобных імёнах), што яе ключавыя асобы наўрад ці належаць да аўдыторыі расійскіх тэлеканалаў.

Што беларускай дзяржаве зусім не ўдаецца цяпер, дык гэта стварыць уражанне, што яна прадпрымае ўсё магчымае для змагання з пандэміяй і трымае сітуацыю пад кантролем. Замест мілітарысцкай рыторыкі «вайны з вірусам», чутнай ва ўсіх краінах вакол, у Беларусі на паверхню выходзяць словы аб прафілактыцы віруса трактарам і хакеем, а таксама страшэнны камунікатыўны правал з боку Мінздароўя. Апошні рытарычна зняцэньвае велізарныя высілкі беларускіх медыкаў, якія ў гэтыя дні робяць самую цяжкую працу (дый нават высілкі самога міністэрства зняцэньвае). У выніку беларусаў як народ (а перадусім Аляксандра Лукашэнку) ганьбяць і высмейваюць у замежных публікацыях і вірусных мемах пра COVID-19. І на Усходзе, і на Захадзе Беларусь стала прыкладам некампетэнтнасці, калі з вірусам прапануюць змагацца з дапамогай лазні і хакея.

Пасля смерці 25-гадовага грамадзяніна РФ у Віцебску расійская публічная асоба, Антон Красоўскі, заявіў, што й «ніякай Беларусі» існаваць не павінна; і гэта не адзінае выказванне супраць беларускага суверэнітэту з нагоды каранавіруса, як паказвае агляд ISANS.

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?

Андрэй Вазьянаў

8
Вацлаў / Ответить
09.04.2020 / 22:28
А апошнюю спасылачку абавязкова пачытайце, шаноўныя.
82
шлёма / Ответить
09.04.2020 / 22:35
Во и объявлять карантин не надо. Если чувствуют опасность, то самоорганизовываются. Если нет опасности суверенитету, то никто не захотел самоорганизоваться и поддержать Афногеля.
24
Мікола / Ответить
09.04.2020 / 22:40
Чарговы артыкул чарговага хайпажора, хто раз на дзень чытае навіны ведае гэта даўно....
Показать все комментарии/ 26 /
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера