09.04.2020 / 17:25

Найбуйнейшая авіякампанія ў Еўропе губляе праз каранавірус 1 мільён еўра ў гадзіну

Найбуйнейшая еўрапейская авіякампанія Lufthansa з-за пандэміі каранавіруса губляе каля мільёна еўра ў гадзіну, перадае rte.ie.

Паводле заявы генеральнага дырэктара Карстэна Спора, у перыяд пандэміі каранавіруса Lufthansa сутыкнулася з самай вялікай праблемай у гісторыі свайго існавання. Прынятыя па ўсім свеце абмежаванні прывялі да таго, што мільёны людзей адмовіліся ад пералётаў, тым самым паставіўшы авіяцыйную галіну на калені.

«Мы губляем каля мільёна еўра ў гадзіну, кожны дзень, тыдзень за тыднем. І проста не зможам перажыць гэты крызіс без дзяржаўнай падтрымкі», — адзначыў гендырэктар Lufthansa.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру