09.04.2020 / 17:39

Мінздароўя, як правіла, больш не будзе шпіталізаваць «першыя кантакты». Яны маюць ізалявацца дома 7

У Беларусі будуць паэтапна пераводзіць назіранне за кантактамі 1-га ўзроўню хворых каранавіруснай інфекцыяй са стацыянарнага на амбулаторны этап. Пра гэта ідзе гаворка ў загадзе Міністэрства аховы здароўя ад 8 красавіка, які трапіў у распараджэнні НН. Гэта азначае, што такіх людзей не будуць шпіталізаваць, а будуць пакідаць у хатняй самаізаляцыі.

Фота Надзеі Бужан.

Пры немагчымасці самаізаляцыі кантакты 1-га ўзроўню будуць накіроўваць у кантактныя цэнтры. Міністр даручыў стварыць іх у кожнай вобласці.

Кантакты 1-га ўзроўню — гэта людзі, якія непасрэдна мелі стасункі і кантактавалі з заражанымі COVID-19.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

2
любите родину мать вашу / Адказаць
09.04.2020 / 17:48
зразумела: а куды ж іх ужо шпіталізаваць, як ложкаў у лякарнях ужо не хапае і на хворых - кладуць на калідорах, у сталовых, хутка ўжо будуць ствараць і імправізаваныя лякарні ў кабінетах галоўурачоў і дзе прыйдзецца...
7
любите родину мать вашу / Адказаць
09.04.2020 / 17:51
...а каранік усё яшчэ "чакае", калі пачнецца "перагрузка" медыкаў! а гэтая "мера" не сьведчыць пра тое, што яны ўжо перагружаны?
9
kronon / Адказаць
09.04.2020 / 18:12
Cкончылiся месцы у "неабсяжных" беларускiх шпiталях? А Каранiк казау што сумарна есць 70 000 ложкау!
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру