РУП «Белфармацыя» будзе адзіным аператарам па рэалізацыі ахоўных вырабаў, піша БелТА.

Фота Надзеі Бужан.

Фота Надзеі Бужан.

Урад прыняў рашэнне прызначыць адзіным аператарам па рэалізацыі ўсяго асартыменту ахоўных вырабаў РУП «Белфармацыя». Цяпер пастаўкі ахоўных масак у аптэчную сетку ўсіх форм уласнасці будзе курыраваць адзіны аператар.

Такая мера прынята, каб працэсы паставак і адгрузак былі празрыстымі, а кошты на маскі не завышаліся. Для медыцынскага персаналу маскі адгружаюцца УП «Белмедтэхніка».

«Сёння стаіць задача забяспечыць унутраны рынак краіны ў поўным аб'ёме: закрыць патрэбы як медыцынскага персаналу ў сродках аховы, так і грамадзян. Таму да вытворчасці ахоўных масак падключыліся дзясяткі розных прадпрыемстваў, на сёння іх ужо больш за 50», — адзначылі ў «Беллегпраме».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0