ДТЗ адбылося 9 красавіка каля 10-й раніцы ў вёсцы Быстрык Магілёўскага раёна, паведамляе ДАІ.

Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца, рухаючыся на аўтамабілі Ford Fiesta па аўтадарозе Магілёў — Слаўгарад, на небяспечным павароце не абраў бяспечнай хуткасці руху. У выніку ён страціў кантроль над кіраваннем, аўтамабіль зачапіла на абочыне, ён з'ехаў у кювет і некалькі разоў перавярнуўся.

Кіроўцу і пасажыра выкінула з аўтамабіля. Адзін з іх — 58-гадовы мужчына — памёр на месцы ад атрыманых цяжкіх траўмаў. Другі, 37-гадовы, дастаўлены ў рэанімацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0