09.04.2020 / 19:45

У Ляхавічах п'яны абстраляў вокны кватэры і прыпаркаваную машыну

Мужчыну разбудзіў ноччу сын, які пачуў дзіўны гук за акном. Ужо раніцай мужчына заўважыў у шкле круглую адтуліну. Мужчына звярнуўся ў міліцыю. Праз некалькі хвілін жыхар таго ж двара паведаміў, што нехта абстраляў яго машыну. У лабавым шкле аўто былі сем круглых адтулін, якія нагадваюць сляды ад стральбы, паведамляе міліцыя.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўстанавілі меркаванае месца, адкуль маглі страляць. У доме насупраць яны затрымалі мужчыну, у якога канфіскавалі газабалонны пісталет. Як высветлілася, беспрацоўны раней судзімы 21-гадовы жыхар аднаго з населеных пунктаў раёна прыехаў у госці да знаёмага. Пасля застолля мужчына выйшаў на балкон і вырашыў пастраляць.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру