09.04.2020 / 22:16

У Маскве разглядаюць усе пнеўманіі як каранавірусныя, бо выявілася, што дакладнасць расійскіх тэстаў усяго 70-80% 17

Маскоўскія дактары вырашылі аб'яднаць стацыянары для лячэння каранавіруса і пнеўманіі ў адзіную сістэму і змяніць маршрутызацыю пацыентаў. 30% расійскіх тэстаў для выяўлення COVID-19 могуць даць ілжывы вынік, паведамляе РБК.

Галоўныя ўрачы маскоўскіх клінік, якія ўвайшлі ў склад клінічнага камітэта па барацьбе з каранавірусам, прапанавалі не падзяляць стацыянары для лячэння COVID-19 і пнеўманіі. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні аператыўнага штаба па кантролі і маніторынгу сітуацыі з каранавірусам у Маскве.

Камітэт быў створаны 8 красавіка. Адной з першых прапаноў медыкаў стала ўключэнне бальніц для лячэння каранавіруснай інфекцыі і пнеўманіі ў адзіную сістэму. Як адзначылі ў штабе, большасць выпадкаў пнеўманіі зараз выклікана новым каранавірусам. Там таксама прывялі словы галоўнага лекара бальніцы ў Камунарцы Дзяніса Працэнкі, які лічыць, што цяпер у першую чаргу трэба ацэньваць клінічную карціну і не чакаць выніку тэстаў для выяўлення COVID-19, дакладнасць якіх складае 70-80%.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

26
Мордехай В. / Адказаць
09.04.2020 / 22:24
Ужо нават запозна проста зачыняць мяжу. Трэба зачыняць гарады, куда прыязжалі, прыляталі людзі з Расіі ў апошні месяц.

21
Ёпрст / Адказаць
09.04.2020 / 22:39
Чытайце на Медузе: Михаил Тамм «В Москве ввели жесткие карантиные меры» для экспоненты эмпирический показатель степени для Беларуси определяется произведением коэффициента 0.17 на количество дней t от 27 февраля. Вводите число дней t, умножаете на 0,17 и определяете число е в этой степени - этот будет число инфицированных на этот день. Калькулятор есть в смартфонах
21
Павел Ас / Адказаць
09.04.2020 / 22:48
Там ў іх саміх пажар палыхае (с) Прычым відавочна яшчэ са студзеня.
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру