Брытанскі прэм'ер-міністр Барыс Джонсан, які захварэў на COVID-19, можа вярнуцца да выканання абавязкаў толькі праз месяц, піша газета Times са спасылкай на ўрадавыя крыніцы.

У чацвер вечарам офіс прэм'ера паведаміў, што Джонсана перавялі з рэанімацыі ў звычайную палату. Адзначалася, што ён знаходзіцца ў «выдатным настроі».

Аднак шэраг крыніц выдання на Даўнінг-стрыт мяркуе, што поўнае аднаўленне зойме не менш за месяц, і нават пасля гэтага яго вяртанне да абавязкаў будзе мець паступовы характар.

Джонсан абвясціў, што заражаны каранавірусам, 27 сакавіка. З тых часоў ён знаходзіўся ў самаізаляцыі, але працягваў працаваць. У панядзелак увечары стан Джонсана пагоршыўся і ён быў дастаўлены ў рэанімацыю. Падключэнне да ШВЛ яму не спатрэбілася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0