Паведамленне пра пажар жылога дома, гаспадарчых пабудоў і сухой травы ў вёсцы Прырэчча Слонімскага раёна паступіла ратавальнікам удзень 9 красавіка, паведамляе прэс-служба АУ МНС Гродзеншчыны. У выніку пажару знішчаны жылы дом і пяць гаспадарчых пабудоў. Яшчэ чатыры дамы работнікам МНС удалося выратаваць ад агню.

У адной са згарэлых гаспадарчых пабудоў знайшли нежывога гаспадара, 70-гадовага пенсіянера. Прычына пажару высвятляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0