Галівудскі прадзюсер Харві Вайнштэйн, прысуджаны да 23 гадоў турмы за згвалтаванне і сэксуальныя дамаганні, выздаравеў пасля заражэння новай каранавіруснаой інфекцыяй.

Як пацвердзілі Fox News прадстаўнікі прадзюсара, 68-гадовага Вайнштэйна выпісалі з медыцынскага ізалятара.

Пра яго заражэнне стала вядома ў канцы сакавіка. Верагодна, прадзюсер заразіўся COVID-19 у турме Райкерс-Айлэнд у Нью-Ёрку. Пасля гэтага яго перавялі пад медыцынскае назіранне ў турму на паўночным захадзе штата Нью-Ёрк.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0