10.04.2020 / 11:29

У панядзелак магчымы навальніцы, а потым зноў пахаладае. І нават мокры снег 4

У гэтыя выходныя дні чакаецца блізкая да сваіх шматгадовых значэнняў тэмпература, ападкаў прагназуецца няшмат, піша Tut.by.

У суботу раніцай і днём месцамі па ўсходзе невялікія кароткачасовыя ападкі (дождж, магчымы мокры снег). Істотны дыскамфорт у дзённыя гадзіны будзе ўносіць паўночна-заходні парывісты вецер. Ноччу -3.. + 3°С, максімальная днём ад + 6°С па паўночным усходзе да + 14°С па паўднёвым захадзе краіны.

12 красавіка, у нядзелю, пераважна без ападкаў. Ноччу -5.. +2°С, максімальная днём +8.. +15°С, па паўднёвым захадзе да + 17°С.

У панядзелак, 13 красавіка, халодны атмасферны фронт, які перамесціцца з акваторыі Балтыкі, прынясе на большую частку краіны кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы і град, узмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Ноччу +1..+ 8°С, максімальная днём ад + 12°С па паўночным захадзе да + 23°С па паўднёвым усходзе краіны.

Пачынаючы з аўторка характар ​​надвор'я зменіцца. Халоднае паветра са Скандынавіі прынясе ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу, і паніжэнне тэмпературы.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Святлана / Адказаць
10.04.2020 / 14:02
Ні вясны, ні здароўя... Адны жахі
2
Жвір / Адказаць
10.04.2020 / 14:16
Святлана, usio budzie dobra, usio ūstaliujecca. Trymajciesia. :) 
3
Кругом работающие пенсионеры / Адказаць
11.04.2020 / 10:51
Если в понедельник этого не будит?! В конце месяца те кто обещал такой прогноз всё равно получат зарплату, премию?!
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру