Аляксандр Лукашэнка выступае за стымуляванне людзей да спажывання электраэнергіі ў жылых дамах. Пра гэта ён заявіў сёння пры абмеркаванні праекта ўказа «Аб кампенсацыi расходаў на электразабеспячэнне эксплуатуемага жыллёвага фонду», піша БелТА.

«З улікам таго, што мы ўводзім ў строй атамную станцыю, з'явяцца дадатковыя аб'ёмы электрычнай энергіі. Як я часта казаў, нам трэба больш спажываць электраэнергіі, бо ў нас яе будзе нават з лішкам (калі мы, як цяпер, будзем выкарыстоўваць цяперашнія магутнасці, плюс дададуцца. Гэта чыстая энергія. Сёння трэнд у свеце наогул — пераход на чыстую энергію. І мы менш будзем залежаць ужо ад прыроднага газу. Дзесьці на 5 млрд кубаметраў менш будзем спажываць па нашых разліках», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Удзельнікамі мерапрыемства сталі віцэ-прэм'ер Юрый Назараў, міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч, старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын і старшыня Мінскага гарвыканкама Анатоль Сівак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0