«АйПауэр» атрымаў станоўчае заключэнне дзяржаўнай экспертызы па акумулятарным заводзе

Кампанія «АйПауэр» 9 красавіка атрымала станоўчае заключэнне дзяржаўнай экалагічнай экспертызы па будаўнічым праекце акумулятарнага завода. Заключэнне зацверджана загадам «Рэспубліканскага цэнтра дзяржаўнай экалагічнай экспертызы і павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў» Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі ад 8 красавіка, паведамляе Брэсцкая газета.
«Пры правядзенні дзяржаўнай экалагічнай экспертызы ўстаноўлена адпаведнасць планаваных праектных і іншых рашэнняў, якія змяшчаюцца ў будаўнічым праекце, патрабаванням заканадаўства аб ахове навакольнага асяроддзя i рацыянальным выкарыстаннi прыродных рэсурсаў», — гаворыцца ў паведамленні кампаніі.
Наступны этап рэалізацыі праекта — правядзенне індывідуальных выпрабаванняў і комплекснае апрабаванне змантаванага абсталявання, выпрабаванне сістэм водазабеспячэння, каналізацыі, ацяплення і вентыляцыі і іншых сістэм.
Грамадская экалагічная экспертыза праекта, якую даручыў правесці Аляксандр Лукашэнка, так і не адбылася.
-
Мабільны аператар абвясціў пра «маштабныя работы» па паляпшэнні сувязі ў дзвюх абласцях
-
Беларус у Польшчы спрабаваў стаць агентам КДБ. Ён гатовы быў рабіць дыверсіі ў Еўропе і даносіць на беларусаў замежжа
-
На канцэрце Каржа варшаўская паліцыя затрымала 109 чалавек. І правярае лозунгі, якія гучалі на стадыёне
Каментары