Полацкаму актывісту Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Дзянісу Хабіраву прапанавалі выбар: альбо яго звальняюць па артыкуле, альбо ён звальняецца па ўласным жаданні. Прычына – ягоны подпіс пад дакументамі аб заснаванні БХД.

Дзяніс Хабіраў вырашыў звольніцца з працы, але застацца ў шэрагах Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, распавёў прэсавай службе БХД сустаршыня аргкамітэту Павал Севярынец.

Ціск на актывістаў БХД зафіксаваны таксама ў Мёрах. Казіміра Вароньку і Тацьцяну Кліменцеву таксама паставілі перад выбарам – ці звальненне, ці выхад з БХД. Аказваецца, у кантракце актывістаў ёсць палажэнне, якое прадугледжвае звальненне работніка без тлумачэння прычынаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?