10.04.2020 / 13:47

Мінздароўя: У пяці цяжарных выяўлены каранавірус 1

Намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан распавяла, што Мінздароўя аператыўна ўнесла змены ў нарматыўна-прававыя дакументы па аказанні дапамогі цяжарным, парадзіхам, таксама былі перагледжаны клінічныя пратаколы па аказанні дапамогі дзецям з каранавіруснай інфекцыяй, паведамляе Tut.by.

Па статыстыцы, у Беларусі сярод заражаных менш за 1% дзяцей. Намеснік міністра ўдакладніла, што сярод дзяцей не было нават сярэднецяжкіх формаў цячэння хваробы.

Таксама, па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, каранавірус выяўлены ў пяці цяжарных.

— Спецыфічных мер прафілактыкі ад каранавіруса для цяжарных няма, — патлумачыла спецыяліст. — Рэкамендацыі для іх тыя ж. Пагрозы жыцця цяжарных з каранавірусам няма. Не бачым цяжкага і вельмі цяжкага стану ў цяжарных.

Народжаныя дзеці ў хворых каранавірусам будуць лічыцца кантактамі першага ўзроўню.

0
Alena Le / Адказаць
10.04.2020 / 14:38
"Пагрозы няма"? Младенец, у которого анализы дали положительный результат на COVID-19, умер через четыре дня после рождения в Бразилии, сообщает портал G1 со ссылкой на местный минздрав.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру