10.04.2020 / 14:07

У Мінздароўя патлумачылі, чаму ўвялі абмежаванні на продаж некаторых лекаў у аптэках 1

За паўтара тыдня беларусы скупілі 14-месячны запас парацэтамолу.

У Беларусі ўведзены абмежаванні на продаж асобных безрэцэптурных лекавых сродкаў у адны рукі. Пра гэта на брыфінгу Міністэрства аховы здароўя заявіла намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан, піша sb.by.

— Мы сутыкнуліся з беспрэцэдэнтным попытам на некаторыя лекі. Усяго за паўтара тыдня ў нашых аптэках скупілі 14-месячны запас парацэтамолу. Звычайна такі аб'ём рэалізоўваўся на працягу года і больш. Таму былі прыняты меры, не вельмі папулярныя, але вымушаныя, — абмежаванне водпуску лекавых сродкаў, якія могуць быць выкарыстаны пры аказанні дапамогі пацыентам з каранавіруснай інфекцыяй, а таксама з грыпам і іншымі вострымі рэспіраторнымі захворваннямі. Абмежаванні закранулі парацэтамол — не больш за 40 таблетак на рукі, прэпарата асельтамівір — не больш за дзве ўпакоўкі на рукі, а таксама медыцынскіх масак — не больш за 10 штук у адны рукі. Гэтыя рэкамендацыі адносяцца не толькі да дзяржаўных аптэк, але і да камерцыйных аптэчных сетак, — сказала Алена Богдан.

Акрамя таго, Міністэрства аховы здароўя пастановай калегіі дазволіла нашым фармацэўтычным заводам пастаўляць гэтыя лекавыя сродкі ў тэрміновым парадку ў дызайне, які адрозніваецца ад дызайну Рэспублікі Беларусь. Гэта значыць нашы заводы выпрацоўваюць вялікую колькасць гэтых прэпаратаў на экспарт, аднак у цяперашні момант асноўная задача складаецца ў забеспячэнні ўнутранага рынку.

— З сённяшняга дня ў нашых аптэках з'явіцца той жа парацэтамол, але ў дызайне іншых краін, у якія ён паступаў. Адзіная ўмова для беларускіх вытворцаў — інструкцыя на рускай мове ва ўпакоўцы лекавага сродку. Каб паскорыць выхад неабходных прэпаратаў, мы дазволілі іх рэалізацыю без пакавання ў кардоннай скрынцы, продаж іх у канвалютах, калі раней ўпакоўка была зарэгістраваная як кардонная, — адзначыла Алена Богдан.

0
Иня / Адказаць
10.04.2020 / 14:40
Зачем так много парацетамола вообще покупать? Чтобы потом выкинуть? А у осельтамивира то есть флустопа эффективность не доказана вообще как таковая 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру