10.04.2020 / 14:29

Мінздароўя ўстрымалася ад рэкамендацый з нагоды святкавання Дня Перамогі 2

Міністэрства аховы здароўя Беларусі пакуль устрымліваецца ад прамых рэкамендацый аб мэтазгоднасці правядзення масавых мерапрыемстваў у Мінску 9 мая, паведамляе Interfax.by.

«Пра Дзень Перамогі казаць яшчэ рана. Сёння 10 красавіка толькі, будзе відаць, як будзе развівацца сітуацыя», — сказала намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан на брыфінгу ў пятніцу.

Пры гэтым намеснік міністра адзначыла, што «гэта мерапрыемства, якое праходзіць на вуліцы».

Яна таксама паведаміла, што Міністэрства аховы здароўя рэкамендаваў рэлігійным канфесіям «максімальна вынесці ўсе набажэнствы на вуліцу, бо любыя памяшканні спрыяюць распаўсюджванню інфекцыі».

Між тым, у ходзе брыфінгу Богдан падкрэсліла, што рост колькасці хворых каранавірусам у найбліжэйшы час у Беларусі непазбежны і да гэтага трэба быць гатовымі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

0
любите родину мать вашу / Адказаць
10.04.2020 / 15:56
дык ваш жа бос - каранік, заявіў учора, што пік захворваньня ў Беларусі прыйдзецца на канец красавіка - пачатак траўня! што, "мэтазгодна" 9 траўня выйсьці "сьвяткаваць" і падвысіць, ці падоўжыць гэты "пік"? мне, дык - усёроўна: я і раней не браў удзел у "сьвяце пабедабесія", бо гэта - не сьвята, а - дзень жалобы па бязьвінна загінуўшых дзесятках мільёнаў людзей! але ж іншыя - зацятыя і апантаныя - пойдуць і заразяцца. а мне ж існаваць побач з імі! таму, нам.міністра - адказвайце канкрэтна. а інакш, вашыя моўныя "віхляньні" ужо прывялі да вядома чаго ў грамадзстве. а тое, што колькасьць хворых будзе толькі расьці, дык гэта - да бабкі не хадзі з такім стаўленьнем улады да найсур'ёзнейшай праблемы!
0
Ladzimir / Адказаць
12.04.2020 / 15:03
Ніколі ніводны жопаліз не выкажа сваю ўласнуцю думку адкрыта!
А на такіх пасадах думаючых людзей не ставяць. Там павінны выконваць, а думаць- гэта прэрагатыва чалавека разумнага, якіх на жаль у кіраўніцтве няма. А калі і есць- то яны жопалізы, ніколі адкрыта не скажуць! Кола замкнулася!!!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру