
Прызыўная кампанія ў Беларусі працягваецца ў планавым парадку, паведаміла падчас брыфінгу журналістам намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан, піша БЕЛТА.
«Прызыўная кампанія працягваецца. У нас ёсць сумеснае рашэнне з Міністэрствам абароны па правядзенні прызыўной кампаніі (яно было выпрацавана яшчэ ў канцы лютага)», — сказала Алена Богдан.
Калі прызыўнікі будуць мець патрэбу ў даабследаванні, іх накіруюць у бальнічныя арганізацыі. «Нам актыўна дапамагае ваенная сістэма аховы здароўя — гэта, перш за ўсё, 432-і шпіталь. Калі ёсць нейкія складаныя выпадкі, прызыўнікі туды будуць накіроўвацца для даабследавання з пацвярджэннем дыягназу. Пакуль ніякіх пераносаў у нас няма», — адзначыла намеснік міністра.
Паводле яе слоў, праца па правядзенні прызыўной кампаніі выбудаваная. «З Міністэрствам абароны мы маем зносіны некалькі разоў на тыдзень. Пакуль няма якіх-небудзь праблемных пытанняў ні з іх боку, ні з нашага», — склала Алена Богдан.
-
Навумчык пра незалежнасць Беларусі: Пуцін не здольны мабілізаваць ніводнага беларуса на вайну — нацыянальныя аўтаноміі Расіі не маюць і гэтага
-
Музыканты выдаляюць сваю музыку са Spotify, бо ён спансіруе кампанію, якая вырабляе тысячы дронаў для Украіны
-
У Беларусі сёлета няма чарніц. Калі летась нарыхтоўшчыкі прынялі дзясяткі тон ягад, то сёлета — нічога
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары